РУ БЕ EN

21 лютага-Дзень роднай мовы!

21.02.2024

Дарагія сябры!


   21 лютага мы адзначаем Дзень роднай мовы! Наша мова - адна з найдаўнейшых дзяржаўных моў у Европе. На ёй ствараліся і выдаваліся ўсе зборы законаў ВКЛ да самага дасканалага ў Еўропе Статута (1588 ), які, дарэчы, лёг у аснову Канстытуцыі ЗША.
    Беларусы - адзін з першых народаў, якія надрукавалі Святое Пісанне на сваёй мове... За 8 гадоў да першага друкаванага выдання па- англійску. Чацвёртай у свеце стала Біблія Скарыны ў перакладзе на нацыянальныя мовы!!!
А ці ведаем мы тое, што літаратурная мова налічвае каля 500 тыс. слоў, дыялектная - каля 2мл, "Слоўнік мовы А.Пушкіна" складае 21 тысячу слоў, а "Слоўнік Я. Купалы" - 26 тысяч слоў. Наша мова другая па мілагучнасці ў свеце, а літаратура наша налічвае амаль тысячу год. А колькі вялікіх людзей з беларускімі каранямі неслі асвету(С. Полацкі, Іван Фёдараў...)
Наша мова мае тры алфавіты (кірылічны, лацінка, арабская вязь), і нідзе больш такога няма!!
А колькі яшчэ скарбаў мы можам для сябе адкрыць, вывучаючы МОВУ!

поделиться в: